В "АЗЯРЫНКУ"
У нас будет весело, интересно, занимательно, полезно, эффективно и креативно!
Лагерь – это большая, умная игра, которая помогает детям радоваться жизни, праздновать жизнь практически ежечасно. Предлагаем вместе с нами отправиться на удивительную Планету Лето, пройти все испытания, выполнить поставленные задачи и увидеть как планета засияет всеми цветами радуги.
Для ребят будут организованы прогулки, экскурсии, интересные спортивные, развлекательные мероприятия, квесты, работа объединения по интересам, очень вкусное трёхразовае питание, для учащихся начальных классов - дневной сон.
Каждый день для вас, уважаемые посетители сайта, мы будем оставлять интересные события, незабываемые эмоции, счастливые мгновения.
Оздоровительный лагерь "Азярынка" широко распахнул двери для 15 воспитанников, а это девчонки и мальчишки самого разного возраста.
Рабочие дни: понедельник - пятница, с 8.30 до 16.00.
Выходные дни: суббота и воскресенье.
Добро пожаловать к нам!
Директор лагеря Халецкая Татьяна Аркадьевна, заместитель директора по воспитательной работе
ПЛАН ВОСПИТАТЕЛЬНОЙ РАБОТЫ С ДЕТЬМИ, НУЖДАЮЩИМИСЯ В ОЗДОРОВЛЕНИИ
03.06.2024
3 чэрвеня пачаў сваю работу школьны аздараўленчы лагер "Азярынка". Хлопчыкі і дзяўчынкі былі рады сустрэчы з сябрамі, выхавальнікамі. У першы дзень рабяты пазнаёміліся з правіламі паводзін, законамі жыцця ў лагеры ў ходзе мерапрыемства "Здравствуй, планета Лето!". Цікавымі былі гульні на знаёмства "Дружба начинается с улыбки". Рабяты ўпрыгожылі атрадны кабінет, размеркавалі абавязкі. распрацавалі эмблемы. Падчас вячэрняга агеньчыка былі падведзены вынікі дня, які прайшоў вельмі цікава і займальна.
04.06.2024
Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Азярынка" быў насычаным і цікавым. Акрамя ранішняй зарадкі і лінейкі з рабятамі была праведзена хвілінка здароўя "Чыстыя рукі - твая обарона". Кожную лагерную змену для рабят кінатэатр "Сучаснік" арганізоўвае паказ кінафільмаў. І сёння з задавальненнем выхаванцы наведалі кінасеанс. Падчас гульнявога кактэля "Аранжавае лета" гучаў звонкі дзіцячы смех і песні, а сваю творчасць хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі падчас конкурса малюнкаў на асфальце "Дзяцінства - гэта радасць". І вось падышоў час падводзіць вынікі і складаць планы на заўтра.
05.06.2024
Хлопчыкі і дзяўчынкі загадзя рыхтаваліся да сёняшняга дня, вучылі вершы, чыталі тэксты. 5 чэрвеня, ля помніка загінуўшым землякам у аг.В.азёркі прайшла ўрачыстая лінейка "Памяти героев - будем достойны", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, у рамках рэспубліканскай эстафеты памяці "Освобождение". Займальна прайшла навучальная гульня "Падрыхтоўка да экспедыцыі".
06.06.2024
З вясёлым настроем сустрэліся хлопчыкі і дзяўчынкі ў лагеры. Яны ведаюць, што іх чакаюць цікавыя мерапрыемствы і новыя адкрыцці. У рамках праекта "Планета "Лето" рабяты адправіліся ў госці да бабуляў: сваіх, суседак і проста знаёмых. Тыдзень лагернай змены падыходзіць да завяршэння, а ім трэба стварыць бабулін палісаднік. Цёпла і сардэчна выхаванцаў сустракалі бабулі, жыхары аграгарадка, а яны неслі прыгожыя, самыя розныя кветачкі ў букетах, каб гледзячы на іх, стварыць сваю клумбу. Але не толькі гэтую справу ім патрэбна зрабіць... Па дарозе ў школу зрабілі прыгожыя фотаздымкі ў рамках экскурсіі "Летнія замалёўкі". Ну а потым, у ходзе гульні "Музычная феерыя" паказалі ўсе свае творчыя здольнасці. Гучала музыка, песні, танцы. У ходзе правядзення аб'яднання па інтарэсах "Чароўная майстэрня" стварылі чароўныя баначкі з кветкамі з бабулінага кветніка, аформілі прыгожую выставу. Шмат зроблена добрых спраў за гэты дзень.
07.06.2024
Здаецца нядаўна адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер "Азярынка" для 15 выхаванцаў. А ўжо прайшоў тыдзень, праведзены цікавыя мерапрыемствы, шмат карысных спраў зрабілі рабяты да Года якасці. Завяршыўся першы модуль лагернай змены "Бабушкин полисадник", у выніку атрымалася прыгожая клумба з кветак, якія хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі ў кветніку сваіх бабуль. Наперадзе іх чакаюць новыя заданні, адкрыцці. Па выніках тыдня рабяты атрымалі граматы і дыпломы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Бадзёрыя, вясёлыя яны адправіліся на выхадныя дні, хоць і не хацелася развітвацца.
10.06.2024
Вось і надышоў другі тыдзень лагернай змены. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі рады сустрэчы, прыйшлі з вясёлым настроем і з задавальненнем узяліся за новыя справы. Рабяты прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Фарбы лета", праявілі свае творчыя здольнасці ў творчай майстэрні "Радужные каникулы", а гульнявы інтэрактыў "Улыбка и друзья" выклікаў шмат радасных імгненняў. Наогул не адзін дзень у аздараўленчым лагеры не праходзіць без спаборніцтваў, спартыўных мерапрыемстваў. Вось і сёння для рабят выхавацелі падрыхтавалі спартыўныя эстафеты, дзе кожны, у залежнасці ад узросту, быў самым актыўным і спартыўным. Вынікі дня былі падведзены ў час вячэрняй камунікацыі.
11.06.2024
Традыцыйна ў аздараўленчым лагеры прайшла ранішняя зарадка і лагерная лінейка. З рабятамі праведзена інфармацыйная хвілінка "Сучасныя гаджэты - за ці супраць". Хлопчыкі і дзяўчынкі праглядзелі кінафільм, які арганізаваў прагляд кінатэатр "Сучаснік". У ходзе правядзення аб'яднання па інтарэсах "Чароўная майстэрня" выхаванцы выраблялі кветкі з паперы па выніках назіранняў, прагулак. Спартыўны мікс "Летнія забавы" прайшоў займальна і весела. З вялікім задавальненнем рабяты прынялі ўдзел у экскурсіі па вёсцы, здаецца даўно ўсё знаёма, але кожны адзначыў незвычайную прыгажосць сваёй мясцовасці.
12.06.2024
Выхаванцы бадзёрыя, з добрым настроем прыйшлі ў аздараўленчы лагер. На працягу дня ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, конкурсах, выконвалі даручэнні выхавацеляў. Актыўны ўлзел прынялі ў конкурсна-забаўляльнай праграме "Вясёлымі сцяжынкамі лета", свае веды аб малой радзіме праверылі ў віктарыне "Сто пытанняў аб малой радзіме". Творча прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце "Я рисую этот мир", у якім актыўны ўдзел прынялі малодшыя рабяты. Заключным мерапрыемстваў дня была спартыўная гадзіна "Стадыён нечаканасцей". Вынікі дня падведзены на лінейцы, былі адзначаны самыя актыўныя рабяты.
13.06.2024
Сёння ў аздараўленчым лагеры з выхаванцамі праведзена інфармацыйная хвілінка "Мае правы, мае абавязкі", працоўны дэсант "Мой утульны школьны двор", а спаборніцтвы па міні-футболу, рухомыя гульні "Мой вясёлы звонкі мяч" прайшлі на прыродзе, куды рабяты адправіліся разам з выхавацелямі. Адпачыць, пагуляць, убачыць прыгожае, і проста пабыць усім разам... Крыху стомленыя хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на абед, але гэта не надоўга. Пасля адпачынку рабяты далей ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, выконвалі даручэнні, абмяркоўвалі сваё падарожжа.
14.06.2024
Вельмі хутка і незаметна прайшоў другі тыдзень лагернай змены. З выхаванцамі праведзены ЗОЖ парады "Что такое солнечный ожог?", у рамках мерапрыемстваў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню праведзены экскурс ў школьным музеі "Ганаруся героямі вайны", а галоўнае, што на "Планеце Лета" з'явілася яшчэ адна кветкавая клумба "Краски малой родины", якую рабяты стваралі на працягу тыдня разам з выхавацелямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі назіралі за кветнікамі дома, суседзяў, рабілі прагулкі па вёсцы - і вынік, незвычайная, прыгожая клумба. На "Планеце" стала весялей, з'явілася сонейка, вясёлае воблака, і ў рабят стаў таксама вясёлы настрой. Яны радаваліся сваёй працы, дасягненням, якія былі адзначаны карцінкамі на кластары і граматамім на агульналагернай лінейцы.
17.06.2024
Вось і пачаўся апошні тыдзень змены аздараўленчага лагера. У выхаванцаў яшчэ шмат спраў, якія трэба зрабіць. Галоўнае - вярнуць на Планету Лета сонейка, радасць і вяселле. Свае задумкі, ідэі яны пачалі абмяркоўваць сумесна з выхавальнікамі. Сёння праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на бяспечную жыццядзейнасць: хвілінка бяспекі "Адзін дома", Падарожжа ў краіну 101. У ходзе працоўнай акцыі "Наш пионерский труд, тебе Отчизна" хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі макулатуру, прыбіралі тэрыторыю вакол помніка загінуўшым землякам. Займальна прайшла гульнёвая праграма "Вместе весело шагать". У канцы дня хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі граматы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.
18.06.2024
Дзень пачаўся з ранішняй лінейкі і зарадкі. З рабятамі праведзена аб'яднанне па інтарэсах "Чароўная майстэрня", вынікам працы стала віншавальная паштоўка. З задавальненнем наведалі кінавідэасеас, які арганізаваў кінатэатр "Современник". Хлопчыкі і дзяўчынкі прверылі свае веды па казках у віктарыне "Путешествие в страну сказок", таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзічаму прававому сайту. Займальна і цікава прайшла гульнявая праграма "Кола беларускіх гульняў". На вячэрняй лінейцы падведзены вынікі, адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў, якія атрымалі карцінкі для сваіх кластэраў.
19.06.2024
Дзень пачаўся з ранішняй лінейкі і зарадкі, праведзена хвілінка бяспекі "Зялёная аптэчка". У аздараўленчым лагеры прайшло першынство па настольнаму тэнісу, а экалагічны марафон "Беларускі агарод" выклікаў шмат эмоцый у выхаванцаў, у рамках марафона яны здзейснілі падарожжа не толькі ў школьны агарод, але і на р.Сіпу, дзе разглядалі рыбак, ракавін. Дарэчы заўсёды ў аздараўленчым лагеры рабятам падабаецца наведваць гэта прыгожае месца. Творча прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце "Каникулы в ритме ЗОЖ". Вынікі дня падведзены на вячэрняй лінейцы.
20.06.2024
Вельмі хутка праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры, набліжаецца канец лагернай змены, рабяты выканалі галоўную задачу - вярнулі радасць, вяселле, яркія фарбы на Планету Лета. Па гульнявой ідэі змены ў выніку займальнага падарожжа ў пошуку розных кветак, яны павінны стварыць тры клумбы, тады на планету вернецца яркае, сонечнае жыццё. У іх цудоўна гэта атрымалася, хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем глядзелі на вынік сваёй працы. Сёння рабяты наведалі СК "Азёркі", дзе правялі сваё мерапрыемства песенны турнір "Мелодыі планеты Лета", а дапамагала ім загадчык Шэлястовіч І.М.. На пляцоўцы "Лето яркого цвета" чуліся вясёлыя галасы, задорны смех, песні, якую падрыхтавалі для рабят выхавацелі. А вынікі будуць падведзены заўтра на выніковай лагернай лінейцы.
21.06.2024
Вось і надышоў дзень развітання з "Азярынкай", чамусьці зранку было ціха, як ніколі. Хлопчыкі і дзяўчынкі трошкі засумавалі, казалі, што не будзе такіх сустрэч, паходаў, цікавых мерапрыемстваў. Але настрой іх хутка змяніўся, выхавальнікі падрыхтавалі вясёлую праграму на развітанне "Да новых сусрэч, Азярынкпа" . Затым сэлфі на памяць "Прощальный автограф", і пошта лагера "Пажаданні ад усёй душы". Калі выхаванцы складалі Летапіс уражанняў, казалі, што лагерная змена прайшла так хутка, а яны так многа зрабілі. На заключнай лагернай лінейцы падведзены вынікі лагернай змены. Кожны атрымаў памятны падарунак, граматы за актыўны ўдзел у жыцці лагера. Напамяць у хлопчыкаў і дзяўчынак засталіся самыя цёплыя ўспаміны і прыемныя ўражанні. Нам, педагогам, было прыемна працаваць з рабятамі, яны такія розныя, як па ўзросту, так і па захапленнях, але дзякуючы творчасці, дабрыні выхавацеляў кожны дзень быў асаблівым і запомніўся выхаванцам.
ДО НОВЫХ ВСТЕРЕЧ!