Лета - 2024

Лагерь – это большая, умная игра, которая  помогает детям радоваться жизни, праздновать жизнь практически ежечасно

ПЛАН ВОСПИТАТЕЛЬНОЙ РАБОТЫ С ДЕТЬМИ, НУЖДАЮЩИМИСЯ В ОЗДОРОВЛЕНИИ

03.06.2024

3 чэрвеня пачаў сваю работу школьны аздараўленчы лагер "Азярынка". Хлопчыкі і дзяўчынкі былі рады сустрэчы з сябрамі, выхавальнікамі. У першы дзень рабяты пазнаёміліся з правіламі паводзін, законамі жыцця ў лагеры ў ходзе мерапрыемства "Здравствуй, планета Лето!". Цікавымі былі гульні на знаёмства "Дружба начинается с улыбки".  Рабяты ўпрыгожылі атрадны кабінет, размеркавалі абавязкі. распрацавалі эмблемы. Падчас вячэрняга агеньчыка былі падведзены вынікі дня, які прайшоў вельмі цікава і займальна.

   

          

04.06.2024

Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Азярынка" быў насычаным і цікавым. Акрамя ранішняй зарадкі і лінейкі з рабятамі была праведзена хвілінка здароўя "Чыстыя рукі - твая обарона". Кожную лагерную змену для рабят кінатэатр "Сучаснік" арганізоўвае паказ кінафільмаў. І сёння з задавальненнем выхаванцы наведалі кінасеанс. Падчас гульнявога кактэля "Аранжавае лета" гучаў звонкі дзіцячы смех і песні, а сваю творчасць хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі падчас конкурса малюнкаў на асфальце "Дзяцінства - гэта радасць". І вось падышоў час падводзіць вынікі і складаць планы на заўтра.

 

  

05.06.2024

Хлопчыкі і дзяўчынкі загадзя рыхтаваліся да сёняшняга дня, вучылі вершы, чыталі тэксты. 5 чэрвеня, ля помніка загінуўшым землякам у аг.В.азёркі прайшла ўрачыстая лінейка "Памяти героев - будем достойны", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, у рамках  рэспубліканскай эстафеты памяці "Освобождение". Займальна прайшла навучальная гульня "Падрыхтоўка да экспедыцыі".

   

   

   

06.06.2024

З вясёлым настроем сустрэліся хлопчыкі і дзяўчынкі ў лагеры. Яны ведаюць, што іх чакаюць цікавыя мерапрыемствы і новыя адкрыцці. У рамках праекта "Планета "Лето" рабяты адправіліся ў госці да бабуляў: сваіх, суседак і проста знаёмых. Тыдзень лагернай змены падыходзіць да завяршэння, а ім трэба стварыць бабулін палісаднік. Цёпла і сардэчна выхаванцаў сустракалі бабулі, жыхары аграгарадка, а яны неслі прыгожыя, самыя розныя кветачкі ў букетах, каб гледзячы на іх, стварыць сваю клумбу. Але не толькі гэтую справу ім патрэбна зрабіць... Па дарозе ў школу зрабілі прыгожыя фотаздымкі ў рамках экскурсіі "Летнія замалёўкі". Ну а потым, у ходзе гульні "Музычная феерыя" паказалі ўсе свае творчыя здольнасці. Гучала музыка, песні, танцы. У ходзе правядзення аб'яднання па інтарэсах "Чароўная майстэрня" стварылі чароўныя баначкі з кветкамі з бабулінага кветніка, аформілі прыгожую выставу. Шмат зроблена добрых спраў за гэты дзень.

07.06.2024

Здаецца нядаўна адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер "Азярынка" для 15 выхаванцаў. А ўжо прайшоў тыдзень, праведзены цікавыя мерапрыемствы, шмат карысных спраў зрабілі рабяты да Года якасці. Завяршыўся першы модуль лагернай змены "Бабушкин полисадник", у выніку атрымалася прыгожая клумба з кветак, якія хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі ў кветніку сваіх бабуль.  Наперадзе іх чакаюць новыя заданні, адкрыцці. Па выніках тыдня рабяты атрымалі граматы і дыпломы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Бадзёрыя, вясёлыя яны адправіліся на выхадныя дні, хоць і не хацелася развітвацца.

   

     

10.06.2024

Вось і надышоў другі тыдзень лагернай змены. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі рады сустрэчы, прыйшлі з вясёлым настроем і з задавальненнем узяліся за новыя справы. Рабяты прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Фарбы лета", праявілі свае творчыя здольнасці ў творчай майстэрні "Радужные каникулы", а гульнявы інтэрактыў "Улыбка и друзья" выклікаў шмат радасных імгненняў. Наогул не адзін дзень у аздараўленчым лагеры не праходзіць без спаборніцтваў, спартыўных мерапрыемстваў. Вось і сёння для рабят выхавацелі падрыхтавалі  спартыўныя эстафеты, дзе кожны, у залежнасці ад узросту, быў самым актыўным і спартыўным. Вынікі дня былі падведзены ў час вячэрняй камунікацыі.

 

 

11.06.2024

Традыцыйна ў аздараўленчым лагеры прайшла ранішняя зарадка і лагерная лінейка. З рабятамі праведзена інфармацыйная хвілінка "Сучасныя гаджэты - за ці супраць".  Хлопчыкі і дзяўчынкі праглядзелі кінафільм, які арганізаваў прагляд кінатэатр "Сучаснік". У ходзе правядзення аб'яднання па інтарэсах "Чароўная майстэрня" выхаванцы выраблялі кветкі з паперы па выніках назіранняў, прагулак. Спартыўны мікс "Летнія забавы" прайшоў займальна і весела. З вялікім задавальненнем рабяты  прынялі ўдзел у экскурсіі па вёсцы, здаецца даўно ўсё знаёма, але кожны адзначыў незвычайную прыгажосць сваёй мясцовасці.

12.06.2024

Выхаванцы бадзёрыя, з добрым настроем прыйшлі ў аздараўленчы лагер. На працягу дня ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, конкурсах, выконвалі даручэнні выхавацеляў. Актыўны ўлзел прынялі ў конкурсна-забаўляльнай праграме "Вясёлымі сцяжынкамі лета", свае веды аб малой радзіме праверылі ў віктарыне "Сто пытанняў аб малой радзіме". Творча прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце "Я рисую этот мир", у якім актыўны ўдзел прынялі малодшыя рабяты. Заключным мерапрыемстваў дня была спартыўная гадзіна "Стадыён нечаканасцей". Вынікі дня падведзены на лінейцы, былі адзначаны самыя актыўныя рабяты.

 

 

 

 

13.06.2024

Сёння ў аздараўленчым лагеры з выхаванцамі праведзена інфармацыйная хвілінка "Мае правы, мае абавязкі", працоўны дэсант "Мой утульны школьны двор", а спаборніцтвы па міні-футболу, рухомыя гульні "Мой вясёлы звонкі мяч" прайшлі на прыродзе, куды рабяты адправіліся разам з выхавацелямі. Адпачыць, пагуляць, убачыць прыгожае, і проста пабыць усім разам... Крыху стомленыя хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на абед, але гэта не надоўга. Пасля адпачынку рабяты далей ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, выконвалі даручэнні, абмяркоўвалі сваё падарожжа.

    

      

      

14.06.2024

Вельмі хутка і незаметна прайшоў другі тыдзень лагернай змены. З выхаванцамі праведзены ЗОЖ парады "Что такое солнечный ожог?", у рамках мерапрыемстваў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню праведзены экскурс ў школьным музеі "Ганаруся героямі вайны", а галоўнае, што на "Планеце Лета" з'явілася яшчэ адна кветкавая клумба "Краски малой родины", якую рабяты стваралі на працягу тыдня разам з выхавацелямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі назіралі за кветнікамі дома, суседзяў, рабілі прагулкі па вёсцы - і вынік, незвычайная, прыгожая клумба. На "Планеце" стала весялей, з'явілася сонейка, вясёлае воблака, і ў рабят стаў таксама вясёлы настрой. Яны радаваліся сваёй працы, дасягненням, якія былі адзначаны карцінкамі на кластары і граматамім на агульналагернай лінейцы. 

    

    

    

17.06.2024

Вось і пачаўся апошні тыдзень змены аздараўленчага лагера. У выхаванцаў яшчэ шмат спраў, якія трэба зрабіць. Галоўнае - вярнуць на Планету Лета сонейка, радасць і вяселле. Свае задумкі, ідэі яны пачалі абмяркоўваць сумесна з выхавальнікамі. Сёння праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на бяспечную жыццядзейнасць: хвілінка бяспекі "Адзін дома", Падарожжа ў краіну 101. У ходзе працоўнай акцыі "Наш пионерский труд, тебе Отчизна" хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі макулатуру, прыбіралі тэрыторыю вакол помніка загінуўшым землякам. Займальна прайшла гульнёвая праграма "Вместе весело шагать". У канцы дня хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі граматы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

    

    

    

    

18.06.2024

Дзень пачаўся з ранішняй лінейкі і зарадкі. З рабятамі праведзена аб'яднанне па інтарэсах "Чароўная майстэрня", вынікам працы стала віншавальная паштоўка. З задавальненнем наведалі кінавідэасеас, які арганізаваў кінатэатр "Современник". Хлопчыкі і дзяўчынкі прверылі свае веды па казках у віктарыне "Путешествие в страну сказок", таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзічаму прававому сайту. Займальна і цікава прайшла гульнявая праграма "Кола беларускіх гульняў". На вячэрняй лінейцы падведзены вынікі, адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў, якія атрымалі карцінкі для сваіх кластэраў.

    

    

    

    

19.06.2024

Дзень пачаўся з ранішняй лінейкі і зарадкі, праведзена хвілінка бяспекі "Зялёная аптэчка". У аздараўленчым лагеры прайшло першынство па настольнаму тэнісу,  а экалагічны марафон "Беларускі агарод" выклікаў шмат эмоцый у выхаванцаў, у рамках марафона яны здзейснілі падарожжа не толькі ў школьны агарод, але і на р.Сіпу, дзе разглядалі рыбак, ракавін. Дарэчы заўсёды ў аздараўленчым лагеры рабятам падабаецца наведваць гэта прыгожае месца. Творча прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце "Каникулы в ритме ЗОЖ". Вынікі дня падведзены на вячэрняй лінейцы.

    

    

    

    

    

20.06.2024

Вельмі хутка праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры, набліжаецца канец лагернай змены, рабяты выканалі галоўную задачу - вярнулі радасць, вяселле, яркія фарбы на Планету Лета. Па гульнявой ідэі змены ў выніку займальнага падарожжа ў пошуку розных кветак, яны павінны стварыць тры клумбы, тады на планету вернецца яркае, сонечнае жыццё. У іх цудоўна гэта атрымалася, хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем глядзелі на вынік сваёй працы. Сёння рабяты наведалі СК "Азёркі", дзе правялі сваё мерапрыемства песенны турнір "Мелодыі планеты Лета", а дапамагала ім загадчык Шэлястовіч І.М.. На пляцоўцы "Лето яркого цвета" чуліся вясёлыя галасы, задорны смех, песні, якую падрыхтавалі для рабят выхавацелі. А вынікі будуць падведзены заўтра на выніковай лагернай лінейцы.

                

    

            

 

    

21.06.2024

Вось і надышоў дзень развітання з "Азярынкай", чамусьці зранку было ціха, як ніколі. Хлопчыкі і дзяўчынкі трошкі засумавалі, казалі, што не будзе такіх сустрэч, паходаў, цікавых мерапрыемстваў. Але настрой іх хутка змяніўся, выхавальнікі падрыхтавалі вясёлую праграму на развітанне "Да новых сусрэч, Азярынкпа" . Затым сэлфі на памяць "Прощальный автограф", і пошта лагера "Пажаданні ад усёй душы". Калі выхаванцы складалі Летапіс уражанняў, казалі, што лагерная змена прайшла так хутка, а яны так многа зрабілі. На заключнай лагернай лінейцы падведзены вынікі лагернай змены. Кожны атрымаў памятны падарунак, граматы за актыўны ўдзел у жыцці лагера. Напамяць у хлопчыкаў і дзяўчынак засталіся самыя цёплыя ўспаміны і прыемныя ўражанні. Нам, педагогам, было прыемна працаваць з рабятамі, яны такія розныя, як па ўзросту, так і па захапленнях, але дзякуючы творчасці, дабрыні выхавацеляў кожны дзень быў асаблівым і запомніўся выхаванцам.

      

     

            

 

 

 

Информация о лагерях

Уважаемые родители и учащиеся!

Во время летних каникул 2024 года можно пройти оздоровление в следующих лагерях:

Школьный лагерь с дневным пребыванием детей "Азярынка"

1 смена – 03.06-21.06.2024 – 15 учащихся,  директор лагеря Халецкая Т.А., контактный телефон 63126

ГУО «Воспитательно-оздоровительный лагерь «Пацевичи»:

1 смена с 03.06 по 11.06.2024

2 смена с 14.06 по 22 06.2024

3 смена с 26.06 по 04.07.2024 (военно-патриотическая смена)

4 смена с 07.07 по 15.07.2024

5 смена с 18.07 по 26.07.2024

6 смена с 29.07 по 06.08.2024 (спортивная смена)

Палаточные лагеря

на базе ГУО "Воспитательно-оздоровительный лагерь "Пацевичи" - 14.06-22.06.2024

на базе РОВД  - 17.06-25.06.2024

 

ГУО «Оздоровительный лагерь «Неманский»:

1 смена – 03.06-17.06.2024

2 смена – 20.06-04.07.2024

3 смена – 07.07- 21.07.2024

4 смена – 25.07-08.08.2024

Дополнительную информацию о работе лагерей можно получить по тел. 64407 Богдан Светлана Геннадьевна, 64422 Новицкая Инна Васильевна

 

 

 

 

 

 

Летнія вакацыі

Летнія канікулыі складаюць значную частку вольнага часу дзяцей, гэты перыяд як нельга больш спрыяльны для развіцця іх творчага патэнцыялу, удасканаленні іх асобасных магчымасцяў, далучэнні да каштоўнасцяў культуры, увасабленні ўласных планаў, задавальненні індывідуальных інтарэсаў.    

Лагер - гэта новы лад жыцця дзяцей, новы рэжым з яго асаблівым рамантычным стылем і тонам. Гэта жыццё ў новым калектыве, гэта, нарэшце, новая дзейнасць. Гэты час гульняў, забаў, свабоды ў выбары заняткаў, зняцця напружанасці, якая назапасілася за навучальны год, папаўнення зрасходаваных сіл, аднаўлення здароўя. Гэта перыяд свабодных зносін дзяцей. Значнасць летняга перыяду для аздараўлення і выхавання дзяцей, задавальнення дзіцячых інтарэсаў і пашырэння кругагляду немагчыма пераацаніць.

Дзейнасць летняга лагера арыентавана на стварэнне сацыяльна значнага псіхалагічнага асяроддзя, якое дапаўняе і карэктуе выхаванне дзіцяці. Выхаваўчая работа ў лагеры накіравана на работу з дзецьмі з розных сацыяльных груп, рознага ўзросту, узроўню развіцця і стану здароўя. Уся праца ў лагеры ўключае разнапланавую дзейнасць, аб'ядноўвае розныя напрамкі аздараўлення, адукацыі, выхавання ва ўмовах лагера.     

Дарагія вучні!

Калі вы хочаце правесці летнія канікулы весела, цікава і з карысцю,

запрашаем вас у школьны лагер:

1 змена - з 1 чэрвеня па 26 чэрвеня