Вызваленне Мастоўшчыны

13.07.2023
13 ліпеня ў мемарыяльным комплексе “Шымкі” адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды 79-ай гадавіны вызвалення Мастоўскага раёна і горада Масты ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Штогод да гэтага свяшчэннага для кожнага жыхара Мастоўшчыны месца – да мемарыяльнага комплексу “Шымкі” – прыходзяць удзячныя нашчадкі з кветкамі і вянкамі ў знак памяці аб мужных салдатах Вялікай Айчыннай вайны, аб сваіх забітых і закатаваных земляках. Сёння члены ГА БРПА ДУА "Азёркаўская сярэдняя школа" разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у мітынгу.