Дзень усенароднай памяці

22.06.2023
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Гэта асаблівая дата ў Беларусі. Штогод у гэты дзень згадваем пачатак Вялікай Айчыннай вайны, выказваем смутак па яе шматмільённых ахвярах. Вучні школы прынялі ўдзел у "Всебеларусской минуте молчания" у 12.00 гадзін. На лічбу 22 світанне Перагарнула каляндар, - Дзень летняга сонцастаяння, Дзень цішыні і летніх мар... Дзень васількоў, травы мурожнай I спелай чырвані суніц, Дзень нашай памяці трывожнай 3 далёкім водбліскам зарніц... В. Гардзей. "На лічбу 22..."