Лета - 2023

Летнія вакацыі

Летнія канікулыі складаюць значную частку вольнага часу дзяцей, гэты перыяд як нельга больш спрыяльны для развіцця іх творчага патэнцыялу, удасканаленні іх асобасных магчымасцяў, далучэнні да каштоўнасцяў культуры, увасабленні ўласных планаў, задавальненні індывідуальных інтарэсаў.    

Лагер - гэта новы лад жыцця дзяцей, новы рэжым з яго асаблівым рамантычным стылем і тонам. Гэта жыццё ў новым калектыве, гэта, нарэшце, новая дзейнасць. Гэты час гульняў, забаў, свабоды ў выбары заняткаў, зняцця напружанасці, якая назапасілася за навучальны год, папаўнення зрасходаваных сіл, аднаўлення здароўя. Гэта перыяд свабодных зносін дзяцей. Значнасць летняга перыяду для аздараўлення і выхавання дзяцей, задавальнення дзіцячых інтарэсаў і пашырэння кругагляду немагчыма пераацаніць.

Дзейнасць летняга лагера арыентавана на стварэнне сацыяльна значнага псіхалагічнага асяроддзя, якое дапаўняе і карэктуе выхаванне дзіцяці. Выхаваўчая работа ў лагеры накіравана на работу з дзецьмі з розных сацыяльных груп, рознага ўзросту, узроўню развіцця і стану здароўя. Уся праца ў лагеры ўключае разнапланавую дзейнасць, аб'ядноўвае розныя напрамкі аздараўлення, адукацыі, выхавання ва ўмовах лагера.     

Дарагія вучні!

Калі вы хочаце правесці летнія канікулы весела, цікава і з карысцю,

запрашаем вас у школьны лагер:

1 змена - з 1 чэрвеня па 26 чэрвеня